21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага,
у Міжнародны дзень роднай мовы запрашаем вучняў 5-11 класаў, настаўнікаў і бацькоў праверыць сваё валоданне беларускай мовай і падтрымаць імкненне ўдасканаліць свае веды па роднай мове.
Для ўдзелу ў дыктоўцы трэба зарэгістравацца.
Акцыя адбудзецца на 6-м уроку ў 52 кабінеце.
Чытаць тэкст дыктоўкі запрошаны выпускнік нашай гімназіі
Мухін Антон
Даведацца аб выніках агульнай дыктоўкі можна будзе асабіста ў каб. 36.
Той, каго задоволяць вынікі дыктоўкі, атрымае свой бал у якасці бягучай адзнакі па беларускай мове))
Чакаем вас 21 лютага на шостым уроку у кабінеце 52
Калі жадаючых будзе больш,
акцыя адбудзецца ў актавай зале!