Новости проекта
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 4052 человека

Приглашаем принять участите в районном этапе республиканского конкурса научных краеведческих работ учащихся с 28.12.2022-03.02.2023 г. в соответствии с условиями проведения конкурса (прилагается);

Дата: 31 января 2023 в 16:47
191 просмотр

УМОВЫ

правядзення Мінскага гарадскога

этапу рэспубліканскага конкурсу

навуковых краязнаўчых работ навучэнцаў

1. Агульныя палажэнні

1.1 Дадзеныя ўмовы вызначаюць парадак правядзення рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў (далей – конкурс).

1.2 Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне правядзення конкурсу ажыццяўляецца ўстановай адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» (далей – Рэспубліканскі цэнтр).

Арганізатарам правядзення Мінскага гарадскога этапу конкурсу з’яўляецца камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама.

Арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне правядзення гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі ажыццяўляецца ўстановай адукацыі «Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі» (далей – МДТЭЦДзіМ).

Для правядзення конкурсу на кожным этапе ствараюцца арганізацыйныя камітэты (далей ‒ аргкамітэты).

Аргкамітэт кожнага этапу конкурсу:

забяспечвае арганізацыйнае і метадычнае суправаджэнне конкурсу;

даводзіць інфармацыю аб конкурсе да ведама ўстаноў адукацыі;

вызначае месца і канкрэтныя даты правядзення адпаведнага этапу конкурсу, які прадугледжвае вызначэнне пераможцаў і прызёраў;

ажыццяўляе персанальны падбор складу журы конкурсу і зацвярджае яго ва ўстаноўленым парадку;

аналізуе і абагульняе вынікі конкурсу;

асвятляе ход падрыхтоўкі, правядзення і вынікі конкурсу ў сродках масавай інфармацыі.

У склад аргкамітэтаў могуць уваходзіць прадстаўнікі зацікаўленых дзяржаўных органаў і арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, устаноў адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі органаў самаўпраўлення ўстаноў адукацыі і інш.

Для падвядзення вынікаў конкурсу на кожным этапе аргкамітэтам ствараецца журы, якое:

праводзіць папярэднюю экспертную ацэнку конкурсных работ, прадстаўленых навучэнцамі і іх абарону;

вызначае пераможцаў і прызёраў адпаведных этапаў конкурсу;

прадстаўляе пратаколы па выніках конкурсу ў адпаведныя аргкамітэты.

2. Мэта і задачы конкурсу

Конкурс праводзіцца з мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага фактару павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнца.

Задачы конкурсу:

стымуляванне матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння ў даследчую дзейнасць, прывіццё даследчых навыкаў;

выяўленне малавядомых альбо страчаных фактаў рэгіянальнай гісторыі, адметнасцяў матэрыяльнай і духоўнай культуры;

садзейнічанне фарміраванню ў маладога пакалення патрыятычных пачуццяў, адказнасці за адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны сваёй малой радзімы;

удасканаленне форм работы навуковых аб’яднанняў, аб’яднанняў па інтарэсах, факультатываў краязнаўчай накіраванасці;

садзейнічанне прафесійнаму самавызначэнню навучэнцаў.

3. Удзельнікі конкурсу

У конкурсе прымаюць удзел асобныя навучэнцы (індывідуальна) устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце 13 – 17 гадоў.

4. Парадак правядзення конкурсу

4.1 Конкурс праводзіцца ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў на кожным этапе:

першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі;

другі этап (адборачны) – у раёнах г. Мінска;

трэці этап (адборачны) –Мінскі гарадскі;

чацвёрты (заключны) – рэспубліканскі.

Рэспубліканскі і гарадскі этапы праводзяцца ў два туры: першы – завочны, другі – вочны.

4.2 Намінацыі конкурсу

На першы тур рэспубліканскага і гарадскога этапу конкурсу прадстаўляюцца самастойна выкананыя навучэнцам пад кіраўніцтвам педагога навукова-даследчыя праекты краязнаўчай накіраванасці ў наступных намінацыях:

гісторыя роднага краю (даследуюцца падзеі і факты гісторыі малой радзімы, помнікі археалогіі, даследаванні па тапаніміі і геральдыцы);

культурная спадчына (даследуюцца помнікі этнаграфіі і фальклору, аб’екты архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва);

геаграфічнае краязнаўства (даследуюцца прыродныя асаблівасці рэгіёна: геалогіі, геамарфалогіі, клімату, гідралогіі, расліннага і жывёльнага свету; эканоміка, прамысловасць, сельская гаспадарка і інш.).

Даследчая работа навучэнцаў павінна быць заснавана на мясцовым краязнаўчым матэрыяле, адлюстроўваць актуальнасць, навізну і навуковы падыход.

Для эфектыўнага вырашэння пастаўленных задач у якасці кансультантаў праектаў навучэнцаў могуць выступаць супрацоўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, навукова-даследчых інстытутаў, а таксама спецыялісты адпаведнай накіраванасці з іншых устаноў.

Другі тур рэспубліканскага і гарадскога этапу конкурсу пройдзе ў форме навукова-практычнай канферэнцыі, дзе навучэнцы будуць абараняць свае навуковыя праекты. Чарговасць выступлення ўдзельнікаў канферэнцыі вызначаецца членамі журы. Рэгламент выступлення – да 7 хвілін (даклад).

4.3 Патрабаванні да афармлення даследчых работ

Даследчая работа павінна прытрымлівацца наступнай структуры:

тытульны ліст (указваецца поўная назва ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), раёна, вобласці, назва конкурсу/намінацыі/тэмы работы, прозвішча і імя аўтара работы, клас/аб’яднанне па інтарэсах, прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўніка работы, пасада, кантактны тэлефон; месца знаходжання ўстановы адукацыі і год выканання работы);

змест (змяшчае назву структурных частак работы з указаннем нумарацыі адпаведных старонак арабскімі лічбамі);

уводзіны (абгрунтоўваецца актуальнасць і навізна выбранай тэмы, мэта і змест пастаўленных задач, фармулюецца аб’ект і прадмет даследавання, указваецца метад (метады) даследавання для рашэння пастаўленых задач, аналізуецца існуючая літаратура па вызначанай тэме);

асноўная частка (павінна ўтрымліваць сабраную і апрацаваную даследчыкам інфармацыю: апісанне і аргументаваны аналіз асноўных разгледжаных фактаў са спасылкай на крыніцы, высновы);

заключэнне (утрымлівае асноўныя вынікі, да якіх аўтар прыйшоў у працэсе работы над даследаваннем, у адпаведнасці з пастаўленымі мэтамі і задачамі. Пры гэтым адзначаецца самастойнасць, навізна, тэарэтычнае і фактычнае значэнне вынікаў, прапановы па магчымым практычным выкарыстанні вынікаў даследавання);

спіс выкарыстанай літаратуры і інфармацыйныя рэсурсы (уносяцца ўсе крыніцы, якія былі выкарыстаны аўтарам работы. Спіс афармляецца ў адпаведнасці з правіламі бібліяграфічнага апісання);

дадатак (размяшчаецца дапаможны матэрыял для больш поўнага раскрыцця зместу і вынікаў даследавання).

У тэксце работы абавязкова размяшчаюцца спасылкі на літаратуру і дадаткі.

Да тэкста навукова-даследчай работы неабходна прыкласці тэзісы (не болей 3 старонак), у якіх адлюстроўваецца актуальнасць тэмы, мэта і задачы, вынікі даследавання (магчыма з канкрэтнымі прыкладамі).

Рэкамендацыі да напісання і афармлення даследчых работ будуць размешчаны на сайце Рэспубліканскага цэнтра (http://rcek.by/) у раздзеле «Краязнаўства».

Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца:

рэфератыўныя і апісальныя работы;

работы, якія змяшчаюць плагіят і парушаюць правы іншых аўтараў;

работы, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі падобных конкурсаў мінулых гадоў, з дапрацоўкай ў змесце менш чым на 25%;

работы, якія прадстаўлены на адпаведныя этапы пазней устаноўленага тэрміну або прадстаўленыя з парушэннем патрабаванняў дадзеных умоў.

4.4 Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ на першым туры:

актульнасць і навізна даследавання, тэарэтычная і практычная значнасць работы;

паўната раскрыцця тэмы;

навуковасць і аналітычны падыход;

лагічнасць выкладання, структураванне даследавання;

адпаведнасць умовам і патрабаванням конкурсу.

Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ на другім туры:

якасць выступлення (паўната, лагічнасць прадстаўлення работы, аргументаванасць, валоданне навуковым стылем выкладання, мультымедыйнае суправаджэнне);

камунікатыўныя якасці дакладчыка (эрудыцыя і культура аўтара, падрыхтаванасць да дыскусіі, утрыманне ўвагі аўдыторыі, вытрыманасць часу);

адказы на пытанні (паўната, аргументаванасць уласнага меркавання, перакананасць, уменне весці дыскусію і выкарыстоўваць адказы для паспяховага раскрыцця тэмы, ступень валодання інфармацыяй у абранай тэме).

4.5 Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў і прызёраў конкурсу

Конкурсныя матэрыялы пераможцаў і прызёраў раённых этапаў конкурсу, не болей 3 праектаў у кожнай намінацыі, (у друкаваным выглядзе і абавязкова на электронным носьбіце),  пратаколы пасяджэння журы з указаннем колькаснага аналізу ўдзельнікаў рэгіянальных этапаў конкурсу і  агульная заяўка (дадатак) ад раёна дасылаюцца на Мінскі гарадскі этап да 14  лютага 2023 года. Тэлефон для даведак: 80173520848.

Конкурсныя матэрыялы, якія прадстаўлены на першы тур гарадскога этапу, разглядаюцца гарадскім журы конкурсу з 17 па 23 лютага 2023 года. Работы, якія па выніках ацэньвання журы набралі найбольшую колькасць балаў дапускаюцца да ўдзелу ў другім туры. Спіс удзельнікаў другога тура гарадскога этапу конкурсу будзе дасланы на упраўлення па адукацыі прыкладна за тыдзень да пачатку другога тура рэспубліканскага этапу. Другі тур гарадскога этапу конкурсу пройдзе ў форме навукова-практычнай канферэнцыі 4 сакавіка 2023 года (субота).

Спіс удзельнікаў другога тура рэспубліканскага этапу конкурсу размяшчаецца на сайце Рэспубліканскага цэнтра (http://rcek.by/) прыкладна за два тыдні да пачатку другога тура рэспубліканскага этапу.

Пераможцы і прызёры Мінскага гарадскога этапу конкурсаў Акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі камітэту па адукацыі I, II, III ступені.

Пераможцы і прызёры заключнага этапу конкурсу вызначаюцца па выніках двух тураў і ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені (у кожнай намінацыі).

Пры падвядзенні вынікаў конкурсу пры роўнай колькасці балаў на падставе рашэння журы можа ўсталёўвацца адпаведная колькасць прызавых месцаў (першае, другое, трэцяе).

5. Фінансаванне конкурсаў Акцыі ажыццяўляецца:

на першым, другім, трэцім этапах ‒ ва ўстаноўленым парадку за кошт сродкаў мясцовага бюджэту, якія выдзяляюцца на цэнтралізаваныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам;

на чацвёртым (заключным) этапе – ва ўстаноўленым парадку за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія выдзяляюцца на цэнтралізаваныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Камандзіровачныя выдаткі педагагічным работнікам і праезд удзельнікаў конкурсаў на заключны этап конкурсу ажыццяўляецца за кошт накіроўваючай арганізацыі.

Дадатак

да пісьма  ўстановы адукацыі

«Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі»

от _____________ № __________ 

Агульная заяўка ад ___________________ раёна

ўдзельнікаў Мінскага гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу

навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў*

Назва работы

Установа адукацыі

Прозвішча, імя і імя па бацьку

Клас/ аб’яднанне па інтарэсах/

узрост

Прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка работы, пасада,

кантактны тэлефон

Намінацыя «Гісторыя роднага краю»

13 – 17 гадоў

Намінацыя «Культурная спадчына»

13 – 17 гадоў

Намінацыя «Геаграфічнае краязнаўства»

13 – 17 гадоў

*У конкурсе прымаюць удзел асобныя навучэнцы (індывідуальна) устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце 13 – 17 гадоў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.