Новости проекта
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 4052 человека

Приглашаем принять участие в в районном этапе республиканского конкурса республиканского конкурса юных экскурсоводов музеев учреждений образования с 29.12.2022-06.02.2023 г. в соответствии с условиями проведения конкурса (прилагается)

Дата: 31 января 2023 в 16:43
181 просмотр

УМОВЫ

правядзення раённага

этапу рэспубліканскага конкурсу

юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі

1. Агульныя палажэнні

1.1. Умовы правядзення рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі (далей – конкурс) распрацаваны ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку правядзення рэспубліканскіх мерапрыемстваў установамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з удзелам навучэнцаў, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2011 г. № 59.

1.2. Арганізатарам правядзення конкурсу з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне ажыццяўляе Установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» (далей – Рэспубліканскі цэнтр).

Арганізатарам правядзення Мінскага гарадскога этапу конкурсу з’яўляецца камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама.

Арганізатарам правядзення раённага этапу конкурсу з’яўляецца упраўленне па адукацыі Партызанскага раёна г.Мінска сумесна з ДУА  «ЦДАДзіМ «Вікторыя» г. Мінска».

Арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне правядзення гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі ажыццяўляецца ўстановай адукацыі «Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі» (далей – МДТЭЦДзіМ).

1.3. Конкурс праводзяцца ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў:

першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі;

другі этап (адборачны) – у раёнах г. Мінска;

трэці этап (адборачны) –Мінскі гарадскі;

чацвёрты (заключны) – рэспубліканскі. На дадзеным этапе прымаюць удзел пераможцы і прызёры трэцяга этапу, а таксама пераможцы і прызёры ўстаноў рэспубліканскага падпарадкавання.

1.4. Для правядзення конкурсу на кожным этапе ствараюцца арганізацыйныя камітэты (далей – аргкамітэты).

Аргкамітэт кожнага этапу:

забяспечвае арганізацыйнае і метадычнае суправаджэнне конкурсу;

даводзіць інфармацыю аб конкурсе да ведама ўстаноў адукацыі;

вызначае месца і канкрэтныя даты правядзення адпаведнага этапу конкурсу;

ажыццяўляе персанальны падбор складу журы конкурсу і зацвярджае яго ва ўстаноўленым парадку;

аналізуе і абагульняе вынікі конкурсу;

асвятляе ход падрыхтоўкі, правядзення і вынікі конкурсу ў сродках масавай інфармацыі.

У склад аргкамітэтаў могуць уваходзіць прадстаўнікі зацікаўленых дзяржаўных органаў і арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, устаноў адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі органаў самаўпраўлення ўстаноў адукацыі і інш.

1.5. Для падвядзення вынікаў конкурсу на кожным этапе аргкамітэтам ствараецца журы, якое:

праводзіць ацэнку конкурсных работ;

вызначае пераможцаў і прызёраў адпаведных этапаў конкурсу;

прадстаўляе пратаколы па выніках конкурсу ў адпаведныя аргкамітэты.

1.6. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых катэгорыях: да 14 гадоў (уключна), ад 15 гадоў і болей.

  1. Асаблівасці правядзення конкурсу
    1. Конкурс праводзіцца з снежня 2022 года па сакавік 2023 года.
    2. Асноўныя мэта і задачы конкурсу

Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання ў моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі экскурсійнай музейнай дзейнасці.

Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

фарміраванне ў дзяцей і моладзі каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі да гісторыі і культуры малой радзімы;

папулярызацыя гісторыка-культурных і прыродных адметнасцей малой радзімы сродкамі экскурсійнай дзейнасці;

папулярызацыя дзейнасці музеяў устаноў адукацыі;

выяўленне і заахвочване лепшых юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі;

развіццё творчых здольнасцей, садзейнічанне прафесійнаму самавызначэнню навучэнцаў, набыццё камунікатыўных навыкаў праз далучэнне да экскурсійнай дзейнасці.

    1. Конкурс праводзіцца па дзвюх намінацыях «Скарбонка часу» і «Роднымі пуцявінамі».

На конкурс прадстаўляецца відэаролік (да 10 хвілін), дзе ўдзельнік конкурсу («у кадры») прадстаўляе музейную экскурсію ў адпаведнасці з выбранай намінацыяй. Падчас экскурсіі могуць выкарыстоўвацца розныя мастацкія сродкі эмацыйнага ўздзеяння (касцюмы, музычнае суправаджэнне і інш.). Колькасць аб’ектаў экскурсіі не абмяжоўваецца.

      1. Намінацыя «Скарбонка часу».

Удзельнікі конкурсу ў форме рэкламы знаёмяць з музеем установы адукацыі, прадстаўляюць яго адметнасці і ўнікальнасць.

      1. Намінацыя «Роднымі пуцявінамі».

Удзельнікі конкурсу адвольна вызначаюць тэму экскурсіі, распрацоўваюць яе з выкарыстаннем музейных экспазіцый і падчас правядзення экскурсіі раскрываюць вызначаную тэму.

2.4. Асноўныя крытэрыі ацэнкі экскурсійнага прадстаўлення:

вытрыманасць тэматыкі экскурсіі;

змястоўнасць, інфарматыўнасць;

лагічнасць пераходаў для аб’яднання матэрыялу экскурсіі ў адзінае цэлае;

спалучэнне паказа і расказа;

культура мовы;

займальнасць, крэатыўнасць, артыстызм;

прытрымліванне хранаметражу.

    1. Дапускаецца выкарыстанне пры мантажы і здымцы відэаэкскурсіі спецыяльных праграм і інструментаў. Тэхнічныя параметры відэароліка: фармат – avi, mpg, wmv.

Конкурсныя матэрыялы агульная заяўка (дадатак) дасылаюцца на раённы этап да 6 лютага 2023 года (у электронным варыянце) на e-mail: parctdm@minskedu.gov.by, viktoriacentr@yandex.by. Тэлефон для даведак: 80173736812.

  1. Падвядзенне вынікаў конкурсу

Пераможцы і прызёры конкурсу вызначаюцца ў кожнай намінацыі і ўзроставай катэгорыі згодна з асаблівасцямі правядзення конкурсу.

Пры падвядзенні вынікаў конкурсу пры роўнай колькасці балаў на падставе рашэння журы можа ўсталёўвацца адпаведная колькасць прызавых месцаў (першае, другое, трэцяе).

Пераможцы і прызёры Мінскага гарадскога этапу конкурсаў Акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі камітэту па адукацыі I, II, III ступені.

Пераможцы і прызёры заключнага этапу конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

  1. Фінансаванне конкурсу

Фінансаванне конкурсу ажыццяўляецца:

на першым, другім, трэцім этапах – ва ўстаноўленым парадку за кошт сродкаў мясцовага бюджэту, якія выдзяляюцца на цэнтралізаваныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам;

на чацвёртым (заключным) этапе – ва ўстаноўленым парадку за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія выдзяляюцца на цэнтралізаваныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Дадатак

да пісьма  ўстановы адукацыі

«Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі»

от _____________ № __________ 

Агульная заяўка ад ___________________ раёна

ўдзельнікаў Мінскага гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу

юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі  

Назва работы

Установа адукацыі

Прозвішча, імя і імя па бацьку

Клас, узрост

Прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка работы, пасада,

кантактны тэлефон

Намінацыя «Скарбонка часу»

да 14 гадоў (уключна)

ад 15 гадоў і болей

Намінацыя «Роднымі пуцявінамі»

да 14 гадоў (уключна)

ад 15 гадоў і болей

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.