Приглашаем вас к участию в выставке-конкурсе детского творчества «Пад небам сiнiм».
Уважаемые учащиеся и родители!
Приглашаем вас к участию в выставке-конкурсе детского творчества «Пад небам сiнiм». Положение о проведении в эл.дневнике в разделе «Объявления»)
Если вы заинтересовались в участии, просим прислать заявку на электронный адрес гимназии gymn7@minskedu.gov.by. В подготовке к конкурсу вам окажут помощь педагоги гимназии
С уважением, руководство гимназии
УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ
раёнага этапу
Рэспубліканскай выставы-конкурсу
дзіцячай творчасці “Пад небам сінім”
1. Умовы правядзення раёнага этапу Рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячай творчасці “Пад небам сінім”, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа (далей – конкурс) распрацаваны ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку правядзення рэспубліканскіх мерапрыемстваў установамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з удзелам навучэнцаў, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 06.07.2011 № 59.
2. Раены этап Рэспубліканскай выставы-конкурсу праводзіцца Упраўленнем па адукацыі адміністрацыі Партызанскага раёна г. Мінска; ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Вікторыя” г. Мінска.
3.Конкурс праводзіцца з мэтай патрыятычнага і духоўна - маральнага выхавання навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, прыцягненне больш пільнай увагі дзяцей і творчай моладзі праз сродкі візуальнага мастацтва да творчасці беларускіх паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, развіцця дзіцячай творчасці ў галіне выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўлення і падтрымкі юных талентаў.
4. У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (цэнтраў, палацаў), устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку тых, у якіх рэалізуюцца факультатыўныя заняткі мастацкай накіраванасці (далей – установы адукацыі). Узроставая катэгорыя ўдзельнікаў конкурсу: ад 6 да 18 гадоў.
5. Раены этап конкурса праводзіцца:
10.03.22-31.03.22 – выяўленчае мастацтва
10.03.22-27.04.22 – дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
6. Работы прымаюцца ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Вікторія” г. Мінска па адрасе: вул. Уральская, 41, Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Вікторыя”, каб. 117 заг. аддзела ДПТ і ВМ Старажэнка Таццяна Валянцінаўна. Даведкі па тэл.: (017) 3579752.
Да 30.03. 22 – выяўленчае мастацтва
Да 26.04.22 – дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
Пры падачы работ на конкурс неабходна прадставіць заяўку на ўдзел і этыкеткі на электронным носьбіце на беларускай мове. На зваротным баку кожнай работы абавязкова размяшчаецца тлумачальная запіска (этыкетка), дзе ўказваецца назва работы; прозвішча, імя і ўзрост аўтара; назва аб’яднання па інтарэсах; прозвішча, імя, імя па бацьку педагога дадатковай адукацыі; поўная назва ўстановы (гл. дадатак 1).
7. Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях: “Ілюстрацыя”, “Кніжная вокладка”, “Буктрэйлер”, “Анімацыя”, “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць”.
Крытэрыі ацэнкі конкурсных работ: адпаведнасць тэматыцы конкурсу; кампазіцыйнае і каляровае рашэнне; адзінства стылявога, мастацкага і вобразнага рашэння работы; арыгінальнасць ідэі, самабытнасць мастацкага ўвасаблення; выкарыстанне новых матэрыялаў і тэхналогій у творчых работах.
Лепшыя работы пераможцаў раенага этапу будуць накірованы на гарадскі этап Рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячай творчасці “Пад небам сінім”.
8. У творчых работах аўтарам прапануецца раскрыць тэмы, якія сустракаюцца ў творах Я. Купалы і Я. Коласа: родны край, прырода, каханне, абрады, казкі, вобразы герояў твораў і інш. Да кожнай творчай работы прапануецца падабраць некалькі радкоў з вершаў ці прозы пісьменнікаў, размясціць іх разам з этыкеткай на адваротным баку работы і прадставіць на электронным носьбіце (гл. дадатак 1).
9. На конкурс прымаюцца індывідуальныя і калектыўныя работы традыцыйнага і сучаснага напрамку.
Жывапісныя і графічныя работы могуць быць выкананы ў розных тэхніках і любымі матэрыяламі: акварэль, гуаш, алей, туш, каляровыя алоўкі, пастэль і др. Памер работ: аркуш не болей чым 50х70 см. Работы на выставу прымаюцца неаформленымі.
Дэкаратыўна-прыкладныя работы могуць быць выкананы ў розных відах і тэхніках прыкладнога мастацтва (ткацтва, вышыўка, скульптура, кераміка, выцінанка, роспіс, саломапляценне, разьба па дрэве, тэкстыльная лялька і інш.).
Буктрэйлеры павінны прадстаўляцца ў распаўсюджаных відэафарматах (Windows Media Video, MPEG 1–4, DivX, AVI), працягласцю да 3-х хвілін. Удзельнікі вывучаюць існуючыя буктрэйлеры і, абапіраючыся на гэты вопыт, ствараюць свой уласны ролік, які мае арыгінальны сюжэт і аўтарскае бачанне, дакладна пастаўленую мэту ў прэзентацыі літаратурнага матэрыялу.
Анімацыйныя фільмы могуць быць выкананыя ў графічнай і аб’ёмнай мультыплікацыі (пластылінавая анімацыя, маляваная анімацыя, змешаная тэхніка, лялечная анімацыя, Flash-мультыплікацыя). Работа павінна мець цітры, у якіх абазначаны назва, аўтар(ы), выкарыстаныя матэрыялы, месца і год выпуску. Не разглядаюцца прэзентацыі, відэа, слайд-шоу, дыяфільмы, фотафільмы. Працягласць фільма – не больш за 5 хвілін.
10. Работы пераможцаў і прызёраў Рэспубліканскай выставы-конкурсу застаюцца ў рэспубліканскім выставачным фондзе, рэспубліканскі арганізацыйны камітэт выставы-конкурсу пакідае за сабой права дэманстраваць работы на мерапрыемствах некамерцыйнага характару.
Дадатак 1
да Умоў правядзення
выставы-конкурсу
Зацвярджаю
дырэктар установы адукацыі
“_____”__________2022 г.
______________________
Заяўка да ўдзелу ў Рэспубліканскай выставе-конкурсе
дзіцячай творчасці “Пад небам сінім”
№ п/п |
Назва работы |
Прозвішча, імя аўтара, узрост |
Назва аб’яднання па інтарэсах |
Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога |
Назва ўстановы |
Намінацыя “Захаванне беларускіх нацыянальных традыцый” |
|||||
1 |
“Конь” Іваноў Іван, 15 гадоў |
аб’яднанне па інтарэсах “Спадчына” |
Паўлавец Вольга Мікалаеўна |
УА “Брэсцкі цэнтр дзіцячай творчасці” |
Прыклад афармлення этыкетак да ўдзелу ў выставе-конкурсе
“Вясна” Бандарэнка Дзіяна, 10 гадоў аб’яднанне па інтарэсах “З кветкамі праз стагоддзі” педагог Бандарэнка Вольга Вітальеўна ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Крэчут” г. Крычава” |
“Новы год” Савайтан Лізавета, 16 гадоў факультатыў “Малюнак” педагог Прыгоцкая Алена Валер’еўна ДУА “Сярэдняя школа № 19 г. Бабруйска” |
Згінулі сцюжы, марозы, мяцеліцы, Болей не мерзне душа ні адна, Сонейкам цёпленькім, зеленню вабнаю Абдаравала зямельку вясна. Я. Купала “Вясна” |
Ходзіць дзед белабароды Полем, лесам, пералескам, Засцілае рэчкі лёдам, Брыльянцістым снежным блескам. Я. Колас “Дзед Мароз» |